Зяленскі будзе ўдзельнічаць у саміце ЕЗ
1- 5.03.2025, 21:31
- 2,734

Паседжанне адбудзецца заўтра ў Брусэлі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заўтра, 6 сакавіка, будзе ўдзельнічаць у саміце Еўразвязу. Мерапрыемства пройдзе ў Брусэлі.
Пра гэта паведамляе The Guardian.
«Прэзідэнт Зяленскі асабіста наведае саміт», – расказаў неназваны афіцыйны прадстаўнік ЕЗ напярэдадні саміту.
Чакаецца, што падчас сустрэчы лідары краінаў Еўразвязу замацуюць падтрымку Украіны з боку блоку.
27 лідараў краінаў ЕЗ збяруцца ўпершыню пасля таго, як на мінулым тыдні сварка прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пагоршыла стасункі паміж дзвюма краінамі.