6 сакавiка 2025, Чацвер, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што рабіць беларусу, калі агрэсіўныя сваякі не пускаюць у кватэру?

3
Што рабіць беларусу, калі агрэсіўныя сваякі не пускаюць у кватэру?

Ёсць адказ адваката.

Мікалай з Віцебску атрымаў дзель у кватэры ў спадчыну, але ягоная сястра засяліла туды сваю дачку з сям'ёй. Сваякі паводзяць сябе агрэсіўна, не пускаюць яго ўнутр, мяняюць замкі і ствараюць канфлікты. Што рабіць? На гэтае пытанне адказвае адвакатка Настасся Лук'янава, пішуць "Аргументы и факты в Беларуси".

Юрыстка тлумачыць, што Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь (арт. 250) вызначае: валоданне і карыстанне маёмасцю ў дзелевай уласнасці ажыццяўляецца паводле дамовы ўсіх удзельнікаў. Калі дамовіцца не ўдаецца, спрэчка разглядаецца праз суд.

Першы крок - гэта зафіксаваць парушэнне. Мікалаю трэба звярнуцца да ўчастковага інспектара, каб зафіксаваць факты неправамерных паводзін. Калі сястра і яе сям'я перашкаджаюць доступу да кватэры, іх можна прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Участковы можа правесці прафілактычную гутарку са сваякамі.

Самастойна ўзломваць замкі і пранікаць у жыллё не рэкамендуецца, каб пазбегнуць абвінавачванняў у крадзяжы або псаванні маёмасці. Аптымальны варыянт - увайсці ў кватэру ў прысутнасці ўчастковага. Ён зафіксуе факт наведвання, што зберажэ ад фальшывых абвінавачанняў.

Калі дамовіцца з сястрой не атрымаецца, можна звярнуцца ў суд з пазовам аб падзеле парадку карыстання кватэрай. Аднак суд не заўсёды разглядае канфлікты канчаткова, бо агульныя памяшканні (кухня, ванная, калідор) усё адно застаюцца ў агульным карыстанні.

Часам лепшае выйсце - дамовіцца аб продажы дзелі або прапанаваць сваякам выкупіць вашу частку. Калі сястра адмаўляецца, можна выставіць дзель на продаж, нават трэцім асобам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках