Стала вядома праграма візіту Зяленскага ў Брусэль
- 6.03.2025, 9:53
- 2,810

Сёння ў Брусэлі пачынаецца спецыяльны саміт лідараў краін ЕЗ.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння, 6 сакавіка, наведае Брусэль. Ён прыме ўдзел у спецыяльным пасяджэнні Еўрапейскай Рады і правядзе шэраг сустрэч.
Як перадае РБК-Украіна, пра гэта журналістам паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў.
Паводле ягоных слоў, спачатку адбудзецца сустрэча Зяленскага з прэм'ер-міністрам Бэльгіі Бартам дэ Веверам. Затым запланаваная сустрэча з кіраўніком Еўрапейскай Рады Антонію Коштам і прэзідэнткай Еўракамісіі Уршулай фон дэр Ляен.
Пасля гэтага прэзідэнт Украіны возьме ўдзел у спецыяльным пасяджэнні Еўрапейскай Рады ў Бруселі.
Чакаецца, што Уладзімір Зяленскі выступіць на спецыяльным пасяджэнні Еўрапейскай Рады.
Акрамя таго, у Зяленскага запланаваны сустрэчы з канцлерам Аўстрыі Хрысціянам Штокерам, генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ, а таксама аўдыенцыя з каралём Бэльгіі Філіпам.
Саміт ЕЗ
Нагадаем, сёння, 6 сакавіка, у Брусэлі адбудзецца спецыяльны саміт лідараў краін ЕЗ. Ён будзе прысвечаны еўрапейскай абароне і Украіне. Як вядома, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі возьме ўдзел у спецыяльным пасяджэнні Еўрапейскай Рады.