«Змагаўся да апошняга рубля»
11- 6.03.2025, 12:16
- 16,852

У Менску банкруціцца адзін з вядомых вытворцаў мэблі.
У Менску банкруціцца вытворца офіснай і гандлёвай мэблі "Мэбелінк". У кампаніі назапасілася пазык на 2 млн рублёў. Гэта вынікае са звестак Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб банкруцтве, піша “Зеркало”.
25 лютага ў Эканамічным судзе Менска разгледзелі справу аб банкруцтве кампаніі "Мебелінк", якая працавала пад гандлёвай маркай ProTrade і ўваходзіла ў свабодную эканамічную зону "Мінск". Заяву аб эканамічнай неплатаздольнасці падалі самі ўладальнікі фірмы. Яны ўдакладнілі, што фірма фактычна не працуе, а ўся маёмасць на суму 35 тысяч рублёў проста ляжыць на складзе.
У снежні мінулага года да кампаніі далучылі "ЕўраСтыльМэбля", якая займалася рамонтам мэблі.
Агульная сума пазык перавышае 2 млн. рублёў. З іх больш за паўмільёна - гэта запазычанасць за падаткі і зборы.
Суд распачаў справу аб банкруцтве і ўвёў ахоўны перыяд. Гэта працэдура, падчас якой правяраюць, ці сапраўды кампанія не можа плаціць за пазыкі. У гэты перыяд вывучаюць заяву аб банкруцтве, правяраюць фінансавы стан завінавачанага і вызначаюць, ці ёсць законныя падставы для пачатку працэсу банкруцтва.
"Мебелінк" - была адной з лідараў беларускага рынку ў сваім кірунку. Яна пастаўляла мэблю ў офісы многіх вядомых кампаній, уключаючы Wargaming, "Мілавіцу", "Белтрансгаз", "Атлант", "Санта Брэмар", банкі і дзяржаўныя ведамствы.
“Выратаваць “Пра-Трэйд” не ўдалося. Хоць я змагаўся да апошняга рубля”, - напісаў яшчэ ў снежні мінулага года суўладальнік і дырэктар фірмы Алег Надзін на сваёй старонцы ў Facebook.
Бізнэсовец таксама растлумачыў, што "кампанія не справілася з валютным крэдытам, а пастаянны адток значных грашовых сродкаў прывёў да фінансавага і кадравага знясілення".