6 сакавiка 2025, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве будуць судзіць беларускіх шпіёнаў

4
У Літве будуць судзіць беларускіх шпіёнаў

Яны - літоўскія грамадзяне.

Двое грамадзян Літвы абвінавачваюцца ў шпіянажы на карысць Беларусі. Літоўская Генеральная пракуратура перадала іх справу ў суд, піша lrt.lt.

Усё пачалося з таго, што ў канцы 2022 года абодва абвінавачаныя паехалі ў Беларусь. Праз пасярэдніка яны дамовіліся аб кантактах і далейшым супрацоўніцтве з прадстаўнікамі вайсковых структур РБ. "У мэтах шпіянажу" адзін з мужчын уступіў у Літоўскі звяз стралкоў і стаў яго актыўным сябрам.

Мяркуецца, што да свайго затрымання ў лістападзе 2023 года абодва абвінавачаныя за грошы выконвалі заданні Галоўнай выведвальнай управы Генштаба Мінабароны Беларусі. Іх цікавіла інфармацыя аб дыслакаванай у Літве вайсковай тэхніцы і ўзбраеннях, якія належаць як літоўскім падраздзяленням, так і саюзнікам ў NАТО, аб стратэгічнай інфраструктуры аб'ектаў і іх ахове. Таксама збіраліся звесткі аб працы Літоўскага звязу стралкоў і зместу яго вучэнняў, аб дзейнасці беларускай апазіцыі ў Літве і яе ўдзельніках. У Беларусі былі зацікаўленыя і ў звестках аб грамадзянах Літвы-патэнцыйных кандыдатах на вярбоўку.

Мяркуецца, што сабраная і перададзеная ў Менск інфармацыя не была засакрэчаная. Аднак яна "мае каштоўнасць для Узброеных сіл замежных дзяржаў пры падрыхтоўцы планаў вайсковай агрэсіі, а таксама выкарыстоўваецца для іншай дзейнасці, накіраванай супраць Літвы". Відаць, разглядаецца варыянт, што РБ магла перадаваць атрыманую інфармацыю Расеі.

Грамадзянам Літвы пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках