6 сакавiка 2025, Чацвер, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск: Еўропа павінна перамагчы РФ у гонцы ўзбраенняў

Туск: Еўропа павінна перамагчы РФ у гонцы ўзбраенняў
Дональд Туск

Прэм'ер Польшчы заявіў аб «паваротным моманце».

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што Еўропа настроеная рашуча і гатовая ўзяць на сябе адказнасць за ўласную бяспеку. Ён упэўнены, што Еўрапейскі Звяз здольны перамагчы ў гонцы ўзбраенняў, якую навязвае Расея.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на заяву Туска па прыбыцці на саміт ЕЗ у Брусэлі.

«Але сёння ўсё змянілася. Я маю на ўвазе як прапановы Еўракамісіі, так і рашучасць усіх маіх суразмоўцаў у Парыжы, Лондане, учора. Усе настроеныя рашуча, каб прыняць гэты выклік (умацаваць абарону - рэд.)».

Туск адзначыў, што цяперашняе становішча можа стаць пераломным момантам для Еўропы ва ўмацаванні абароны, развіцця зброевай прамысловасці і адказу на выклік, які навязала Расея. Ён нагадаў, што аб узмацненні еўрапейскай абароны гаварылі ўжо даўно.

Туск мяркуе, што вайна ва Украіне, змена падыходаў адміністрацыі ЗША да Еўропы і, перш за ўсё, гонка ўзбраенняў, развязаная Расеяй, ствараюць для Еўропы новыя выклікі.

«Еўропа павінна адказаць на гэты выклік і мусіць перамагчы. Я перакананы, што Расея саступіць у гонцы ўзбраенняў. Так, як Савецкі Саюз саступіў у падобнай гонцы трыццаць гадоў таму», - падкрэсліў прэм'ер Польшчы.

З яго слоў, гэта дасць магчымасць пазбегнуць канфлікту больш шырокага маштабу.

«Еўропа сёння гатовая да старту ў бяспецы, гатовая хутчэй, мудрэй, больш эфектыўна ўзбройвацца, чым Расея», – адзначыў Туск.

«Сёння няма падстаў быць занадта аптымістычнымі. Але я перакананы, што гэта паваротны момант, калі Еўропа зразумела, якая адказнасць ляжыць на ёй», - дадаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках