Каманда Беларусі ў міні-футболе здабыла другую перамогу ў кваліфікацыі ЧЕ
1- 6.03.2025, 21:17

Сёння беларусы перамаглі каманду Фінляндыі.
Беларусы атрымалі другую перамогу ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы ў міні-футболе.
Сёння ў намінальна дамашнім паядынку 3-га туру каманда Аляксандра Чэрніка перамагла ў Будапешце каманду Фінляндыі з вынікам 3:0.
У нядзелю, 9 сакавіка, беларусы і фіны зноў сустрэнуцца на паркеце арэны Sterbinszky Amalia у вугерскай сталіцы. У стартавым матчы адборачнага турніру беларусы згулялі ўнічыю з італьянцамі (2:2), а потым разграмілі мальтыйцаў (5:0). Фіны спачатку перамаглі мальтыйскую каманду (5:0), а потым саступілі італьянскай (0:2). У другой сённяшняй гульні італьянцы прымуць у Рэджа-Эміліі мальтыйскую каманду.
Турнірнае становішча: Беларусь – 7 балаў (3 матчы), Італія – 4 (2), Фінляндыя – 3 (3), Мальта – 0 (2).
Пасля заканчэння групавога этапу прамыя квіткі ў фінальную стадыю кантынентальнага першынства атрымаюць пераможцы 10 квартэтаў. Яшчэ чатыры пропускі разгуляюць восем найлепшых камандаў, якія фінішуюць другімі ў сваіх групах. Стыкавыя паядынкі адбудуцца ў верасні 2025 года. Фінальны этап 13-га чэмпіянату Еўропы ў міні-футболе з удзелам 16 камандаў пройдзе ў студзені – лютым 2026 года на арэнах Латвіі і Літвы, каманды якіх вызваленыя ад кваліфікацыі. Каманда Беларусі толькі аднойчы здолела прабіцца ў лік удзельнікаў фінальнай стадыі чэмпіянату Старога Свету. У 2010 годзе ў Вугоршчыне каманда Валерыя Дасько не змагла выйсці з групы, прапусціўшы наперад будучага чэмпіёна Гішпанію і срэбнага прызёра Партугалію.