Літоўскія сілавікі знайшлі склад кантрабандных цыгарэт на мяжы з Беларуссю
3- 7.03.2025, 11:38
- 2,322

Іх кошт - 37 тысяч еўраў.
Склад кантрабандных беларускіх цыгарэт знайшлі памежнікі ў Салечніках на тэрыторыі Літвы, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтай балтыйскай дзяржавы.
.jpg)
Нелегальны тавар - 12 каробак з лагатыпам гарадзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" з 8,4 тысяч пачкаў цыгарэт "NZ Gold" - быў схаваны ў закінутым доме ў вёсцы Сакалінес, якая знаходзіцца на самай мяжы з Беларуссю (Воранаўскі раён Гарадзенскай вобласці). Кошт кантрабандных цыгарэт з улікам падаткаў, паводле ацэнкі літоўскага боку, перавышае 37 тысяч еўраў.
«У сувязі з незаконным валоданнем таварамі, якія абкладаюцца акцызамі, у Воранаўскім памежным атрадзе распачатае дасудовае расследаванне, якім кіруе пракурор 2-га аддзела крымінальнага пераследу Віленскай акруговай пракуратуры. За такое злачынства законам прадугледжаны штраф ці пазбаўленне волі на тэрмін да 4 год. Памежнікі працягваюць актыўныя дзеянні <…> для выяўлення датычных асоб», - гаворыцца ў паведамленні САДМ.