Хто заплаціць за МАРМ
1- 7.03.2025, 11:54
- 7,680

Ва ўрада Беларусі сапраўды няма важнейшых спраў?
Можа быць, улады надумалі развіваць стасункі, напрыклад, з Міжнароднай арганізацыяй працы, каб, напрыклад, выконваць канвэнцыі, пад якімі Рэспубліка Беларусь падпісалася? Напрыклад, захоўваць правы працоўных і прафзвязаў?
Як бы не так. Вышэйзгаданая пастанова ўпаўнаважвае міністра адукацыі і яго першага намесніка прадстаўляць нашу краіну ў Міжнароднай арганізацыі расейскай мовы, піша «Салiдарнасць».
Навошта патрэбна МАРМ? Гэта, як заявіў намеснік старшыні ўрада РФ Аляксей Аверчук, «інструмент падтрымкі, папулярызацыі і распаўсюджвання нашай мовы ва ўсім свеце».
Ва ўрада Беларусі сапраўды няма важнейшых спраў? З беларускай мовай усё так добра, што ўлады могуць дазволіць сабе раскошу надаваць гуманітарную дапамогу расейскай?
Зрэшты, не толькі гуманітарную. Падтрыманне і прасоўванне расейскай мовы плануецца ажыццяўляць за кошт дзелевых унёскаў удзельнікаў дамовы аб заснаванні МАРІ. У нас у бюджэце сапраўды завяліся лішнія грошы, каб спансаваць "вялікі і магутны"???
Арганізацыя з гонарам завецца міжнароднай, але яе склад выглядае прадказальна сціпла. Беларусь апынулася ў кампаніі Азербайджана, Казахстана, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана ну і, зразумела, самой Расеі.
Справы ў МАРМ ідуць не вельмі. Ідэя яе стварэння была выказаная ў 2022-м. Устаноўчая дамова падпісаная ў 2023-м. Тады ж Уладзімір Пуцін выказаў спадзяванне, што на аператыўны запуск функцыянавання МАРМ. Але мінула без малога паўтара года, а воз і цяпер тамака. Авярчук выказаў надзею, што арганізацыя пачне працаваць у 2025-м. Але гэта недакладна.
А тым часам цікавасць да расейскай мовы ў свеце падае. У спісе самых распаўсюджаных за 10 гадоў яна скацілася з шостай пазіцыі на дзявятую.

У Duolingo расейская наогул выпала з ТОР-10.

Уварванне ва Украіну таксама негатыўна паўплывала на цікавасць да расейскай мовы.

Але зараз, вядома, пры дзейнай падтрымцы ўладаў Беларусі становішча зменіцца. У горшы бок, улічваючы іх здольнасці ў гуманітарных сферах.