3 красавiка 2025, Чацвер, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Daily Express: Тысячы банкруцтваў у Расеі

3
Daily Express: Тысячы банкруцтваў у Расеі

Расейская лёгкая прамысловасць "раскідваецца".

Эканамічны крызіс у Расеі набірае абароты праз узмацненне заходніх санкцый і зніжэння кошту нафту, піша журналіст Daily Express Джон Варга (пераклад - сайт Charter97.org).

Лёгкая прамысловасць Расеі "раскідваецца" - фабрыкі зачыняюцца, брэнды сыходзяць за мяжу. Крэмль вымушаны змагацца з эканамічным крызісам, які ўзмацняецца на фоне заходніх санкцый і падзення кошту нафты.

Цэнтрабанку Расеі давялося падвысіць стаўку рэфінансавання да рэкорднага ўзроўню 21%, каб стрымаць імклівы рост інфляцыі. Цэны на прадукты харчавання рэзка выраслі, грамадзянам РФ становіцца ўсё больш складана атрымаць крэдыты. У той жа час бізнэс адчувае складанасці з выплатай банкаўскіх крэдытаў праз рост пазык.

Асабліва моцна пацярпелі раздробны гандаль і будаўнічы сектар - многія кампаніі з усіх сіл спрабуюць выжыць.

Цяпер крызіс, здаецца, ударыў і па расейскай лёгкай прамысловасці.

Былы кіраўнік Нацыянальнага банка Украіны Кірыл Шаўчэнка на сваёй старонцы ў сацсетцы X піша: "Лёгкая прамысловасць Расеі разбураецца: фабрыкі зачыняюцца, брэнды з'язджаюць за мяжу, а работнікі пераходзяць у абаронны сектар".

Швейныя фабрыкі пераносяць вытворчасць у Кітай, Узбекістан і Бангладэш, а астатнія магутнасці скупляюць прадпрыемствы абароннай прамысловасці.

Прадпрымальнікі разглядаюць вайну як сваю галоўную праблему. Расейскія кампаніі таксама пакутуюць ад наплыву таннага кітайскага імпарту, з якім расейскія тавары не могуць канкураваць.

І апошні ўдар - забарона Instagram, які знішчыў да 90% продажаў дробных брэндаў.

Паводле новых звестак, колькасць банкруцтваў расейскіх кампаній патроілася з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Пуціна ва Украіну ў 2022 годзе.

Летась збанкрутавалі 52000 кампаній, у параўнанні з 18000 у 2021 годзе, калі баявыя дзеянні яшчэ былі лакалізаваны на ўсходзе Украіны.

Вайна ва Украіне нанесла зруйнавальны ўдар па расейскай эканоміцы.

На думку аналітыкаў, калі б Пуцін не развязаў агрэсію супраць Украіны ў 2014 годзе і не анэксаваў Крым, расейская эканоміка магла б дасягнуць узроўню, які перавышае цяперашні амаль на 20%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках