31 сакавiка 2025, панядзелак, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Агонь распаўсюджваўся вокамгненна»

1
«Агонь распаўсюджваўся вокамгненна»
ілюстрацыйнае фота

Пасля пацяплення ў Беларусі разгарэліся прыродныя пажары.

У лясах учора зафіксавана 36 пажараў. Агульная плошча асяродкаў папярэдне ацэньваецца на 64,1 га, паведамілі ў Мінлясгасе.

Лясныя пажары бушавалі ва ўсіх абласцях краіны за выключэннем Віцебскай. Найбольш складаная абстаноўка на Берасцейшчыне — там дзяржаўнай лясной ахове давялося рэагаваць на ўзгаранні 20 разоў.

У Гомельскай вобласці зафіксавана 8 лясных пажараў, у Гарадзенскай і Магілёўскай - па 3, у Менскай - 2 лясныя пажары.

«У многіх выпадках гарэла балоцістая мясцовасць. Сухая расліннасць, моцныя парывы ветру - агонь распаўсюджваўся вокамгненна. Сур'ёзную пагрозу лясному фонду наносяць сельгаспалі, спальванне людзьмі сухой расліннасці на прысядзібных надзелах», - адзначылі ў Мінлясгасе.

Мясцовыя ўлады ўжо ўводзяць забароны і абмежаванні на наведванне лясоў. На 11.30 7 сакавіка забаранілі наведваць лясы ў Берасцейскім, Камянецкім, Баранавіцкім і Лунінецкім раёнах. Абмежаванні ўвялі ў Ляхавіцкім, Кобрынскім і Жабінкаўскім.

Паводле аператыўных звестак МНС, учора ліквідаваны 31 лясны пажар на агульнай плошчы 67,882 га, тры тарфяныя пажары на агульнай плошчы 1,72 га і 259 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы 76,527 га.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках