12 сакавiка 2025, Серада, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індэкс туліпанаў: колькі каштуюць папулярныя кветкі напярэдадні 8 сакавіка

3
Індэкс туліпанаў: колькі каштуюць папулярныя кветкі напярэдадні 8 сакавіка

У Беларусі за апошнія пяць гадоў туліпаны да гэтага свята.

Журналісты «Белсату» даведаліся, колькі каштуюць кветкі да сёлетняга свята і чаму кошты так моцна змяніліся.

Журналісты разглядалі кошту туліпанаў кожны год у адным і тым жа месцы - на Камароўскім рынку ў Менску.

Сёлета на Instagram-старонцы рынку пакупнікам напярэдадні 8 сакавіка расказалі, што перад святам за адну кветку просяць ад 3 да 5 рублёў. У канцы лютага тульпаны на Камароўцы ўвогуле каштавалі ад 4 да 5,5 рублёў.

Аднак Onliner знайшоў кветкі і за 1 рубель, праўда, яны маленькія. Звычайных памераў - па 3,5-4 рублі за штуку.

А ў 2020 годзе адзін тульпан каштаваў 2-2,5 рубля. Такія ж кошты былі ў 2021 годзе.

У 2022 годзе на Камароўцы казалі, што кошты выраслі ўжо да 2-3 рублёў. У 2023 годзе цана, абвешчаная на Камароўцы, таксама склала 2-3 рублі, а ў 2024 годзе - ужо 3-4 рублі.

Падобная дынаміка і ў іншых гарадах. У Берасці адзін з вытворцаў у 2020 годзе прадаваў туліпаны па 1,5 рубля за штуку. Цяперашняй вясной аддаць ад 3 рублёў за тульпан - гэта норма.

У Воршы ў 2020 годзе ўвогуле можна было знайсці аб'явы, дзе за 7 туліпанаў прасілі 14 рублёў. Цяпер адзін прадаюць недзе за 3,5 рублі.

00.511.522.533.544.555.5202020212022202320242025рублейгод

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках