Лукашысты патрабуюць ад беларусак больш нараджаць
49- 7.03.2025, 15:03
- 8,198

Каб "цяперашняе пакаленне не засталося без пенсій".
Беларускі мусяць больш нараджаць, каб цяперашняе пакаленне не засталося без пенсіі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі з нагоды Дня жанчын заявіла старшыня праўладнага Беларускага саюза жанчын (БСЖ), былая начальніца галоўнай ідэалагічнай управы Адміністрацыі Лукашэнкі (2018-2021) Вольга Шпілеўская.
“Дэмаграфія - гэта тая гісторыя, якую трэба паляпшаць, інакш праўда не будзе каму плаціць нам пенсію. Калі мы з вамі выйдзем на пенсію, нам не будзе каму яе плаціць, не будзе каму працаваць”, - цытуе яе словы выданне «Позірк».
Са слоў Шпілеўскай, беларускі ў сярэднім выходзяць замуж у 27 гадоў і ў гэтым жа ўзросце нараджаюць першынцаў. “А ў Менску гэта ўвогуле 30 гадоў — гэта нікуды не варта. Да гэтага ўзросту трэба мець ужо хаця б дваіх дзетак”, - абураецца яна.