Украінскі «Нафтагаз» дамовіўся з польскай Orlen аб пастаўках ЗПГ
- 7.03.2025, 19:37
- 1,162

Бакі ўклалі кантракт на пастаўку амаль 100 млн кубаметраў газу.
Украінская кампанія «Нафтагаз» і польскі энэргетычны холдынг Orlen падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ). Пра гэта паведамляе прэс-служба «Нафтагаза» на сайце кампаніі.
У рамках мемарандума бакі падпісалі кантракт на пастаўку амаль 100 млн кубаметраў газу. Газ будзе паступаць з партыі ЗПГ, дастаўленай на тэрмінал у літоўскай Клайпедзе. Затым газ будзе транспартаваны праз газаправод GIPL, які злучае Літву і Польшчу, і далей па польскай тэрыторыі да інтэрканектара на мяжы з Украінай у Драздовічах, дзе яго атрымае «Нафтагаз» для далейшага выкарыстання на ўкраінскім рынку.
Віцэ-прэзідэнт Orlen Роберт Сашынскі адзначыў, што супрацоўніцтва дзвюх кампаній будзе будавацца на камерцыйнай аснове, але суму пагаднення не агучыў. Ён падкрэсліў, што прадстаўленне дадатковай крыніцы газу жыццёва важнае для Украіны.