«Філадэльфія» выправіла беларускага брамніка Коласава ў АХЛ
- 7.03.2025, 20:39
- 2,302

Афіцыйна.
23-гадовы беларускі галкіпер «Філадэльфіі» Аляксей Коласаў камандзіраваны ў «Ліхай-Вэлі», які выступае ў Амерыканскай хакейнай лігі (АХЛ).
Пра гэта паведаміла клубная прэс-служба.
У 7 матчах гэтага сезону АХЛ Коласаў атрымаў 2 перамогі, адбіў 87,4% кідкоў пры сярэдняй прапускальнасці 3,59 шайбы за гульню. У ягоным актыве ёсць адна дзейсная перадача.
У НХЛ у беларуса 15 гульняў, 4 перамогі, адсотак адбітых кідкоў – 87,0%, каэфіцыент надзейнасці – 3,45.