Сіноптыкі: У Беларусі будзе цёпла да аўторка
- 8.03.2025, 22:10
- 9,294

Потым вернуцца замаразкі і нават завеі.
Да канца наступнага тыдня ў Беларусь вернуцца начныя замаразкі, паведамляюць сіноптыкі. Пахаладанне пачнецца ўжо з аўторка. Высокія для сакавіка тэмпературы і яркае сонца зменяцца на больш тыповыя для гэтага часу года ўмовы надвор'я.
10–11 сакавіка ў Беларусі яшчэ чакаецца 11–12 градусаў цяпла, 13-га будзе ўжо +8°C. А ў пятніцу і выходныя дзённая тэмпература панізіцца да +2…3°C, ноччу будзе да -2°C.
Суправаджацца зніжэнне тэмпературы будзе дажджамі, мокрым снегам і нават завеямі.
Паводле словаў сіноптыка Дзмітрыя Рабава, надвор'е ў сакавіку можна параўнаць з барацьбой паміж цяплом і холадам. Сярэднямесячная тэмпература паветра ў першым вясновым месяцы будзе на 1–1,5°C вышэйшай за кліматычную норму.