Трыццаць срэбранікаў - выдатная ўгода
27- Vault
- 9.03.2025, 15:04
- 24,122

Адкрыццё Юды сёння.
Дзеці Ізраіля ведаюць, што я прарабіў неймаверную працу, фантастычную працу з царом Юдэі. Вялікія грошы, зусім вялізныя. Але давайце прызнаем ПРАЎДУ. Хрыстос - жудасны лідар, проста жудасны. Зусім НЕКАМПЕТЭНТНЫ!
Я спрабаваў дапамагчы яму, падтрымліваў, у яго было столькі магчымасцяў. Але што сказаў? Нуль падзякі! НІЧОГА! Ён прагнаў гандляроў проста з авальнай святыні. Ён абразіў віцэ-фарысея. Жахліва, проста НЕДАПУШЧАЛЬНА!
Хрыстос не хоча міру, сапраўды не хоча. Ён увесь час гаворыць пра любоў, пра прабачэнне. СЛАБАЯ стратэгія, вельмі дрэнная. Поўны правал. Ніхто не паважае такую пазіцыю. Найгоршы перамоўнік!
Я пацалаваў Езуса ў вусны і сказаў: «Паслухай мяне, давай падпішам ВЯЛІКУЮ УГОДУ. Угоду, выгадную ўсім - Сінедрыёну, Пілату, МНЕ. Не трэба закопваць рэдкія таленты ў зямлю!
Ён адпрэчыў угоду! Хрыстос слабы, у яго дрэнныя апосталы, ён не ўмее дамаўляцца.
Тады я пайшоў да першасвятароў - цудоўныя людзі, ВЕЛЬМІ РАЗУМНЫЯ, ВЕЛЬМІ МОЦНЫЯ. Яны ведаюць, як уладкаваны гэты свет. Сапраўды ведаюць. Яны - і рымскі пракуратар ПОНЦІЙ, які паважае мяне, рэальна любіць. Ён кажа: «Іскарыёт - нас у Юдэі двое, ты і я!»
ВЕЛЬМІ ДАКЛАДНА! Пілат хоча міру ў правінцыі, як і ўся Юдэя! А Ісус - не.
Цяпер ЁН на крыжы. Шкада, вельмі шкада. Але хто ў гэтым вінаваты? Хрыстос сам абраў крыж! Дрэнная палітыка, дрэнныя НАСТУПСТВЫ.
Пра мяне разносяць фэйкі, кажуць што я прадаў, здрадзіў Хрысту. ХЛУСНЯ! Ён у кожны момант мог прызнаць рэальны стан рэчаў! Гэта быў ЯГОНЫ выбар! Я ўклаў выдатную ўгоду! Трыццаць срэбнікаў! Ніхто б не атрымаў болей!
Цяпер хрысціяне стагнаюць, але чаму яны не паслухалі мяне раней? Слабыя плачуць, моцныя робяць угоды. І я зрабіў найлепшую ўгоду ў гісторыі!
Юды ЗАЎСЁДЫ перамагаюць!
Vault, Livejournal