«Я даслоўна выклікаў Пуціна на персанальны паядынак»
38- 9.03.2025, 11:20
- 19,552

Ілан Маск зрабіў заяву аб Stralink ва Украіне.
Ілана Маска абвінавацілі ў тым, што ён «робіць выгляд, нібы Пуцін не агрэсар, а Украіна - не ахвяра». На што амерыканскі мільярдэр Ілан Маск на сваёй старонцы Х заявіў, што сваёй сістэмай спадарожнікаў для забеспячэння глабальнага інтэрнэту ён выклікаў Пуціна на асабісты паядынак. І дадаў, што Starlink - гэта аснова ўкраінскага войска, і ўся перадавая абрынецца, калі ён яе адключыць.
- Я даслоўна выклікаў Пуціна на асабісты паядынак праз Украіну, а мая сістэма Starlink з'яўляецца асновай украінскага войска, - адказаў Ілан Маск на крытыку аб тым, што ён робіць выгляд, нібы Пуцін не агрэсар, а Украіна не ахвяра. - Уся іх перадавая лінія абрынецца, калі я яе адключу. Мяне жахаюць гады бойні ў зацяжным тупіку, у якім Украіна непазбежна саступіць. Кожны, хто сапраўды клапоціцца, сапраўды думае і сапраўды разумее, хоча, каб гэтая мясарубка спынілася. Мір цяпер! — Напісаў ён у сваім акаўнце Х раніцай 9 сакавіка паводле менскага часу.
У каментарах разгарэлася дыскусія. Карыстальнікі падзяліліся: адны мяркуюць, што расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін сам не хоча міру, іншыя падтрымліваюць Маска і думаюць, што яму трэба адключыць Starlink для УСУ.
22 лютага інфармагенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы паведамляла, што амерыканскія перамоўнікі ціснуць на Украіну і адна з пагроз - адключыць УСУ ад сеткі спадарожнікавай сувязі Starlink. Ілан Маск тады абпрэчыў гэтую інфармацыю.