На ўсіх метэастанцыях Беларусі 8 сакавіка ўстаноўленыя тэмпературныя рэкорды
- 9.03.2025, 14:24
- 3,716

Абсалютны максімум быў зарэгістраваны ў Пінску.
Новы гістарычны максімум 8 сакавіка склаў +19,6°C, адзначае выданне «Позірк». Такая тэмпература была зарэгістраваная ў Пінску.
Папярэдні экстрэмум дня пратрымаўся шэсць гадоў і быў зафіксаваны ў Брагіне (+17°C). У самім Пінску таксама быў перапісаны рэкорд 2019 года (+15,4°C).
Таксама ў 36 з 48 станцый перапісаныя рэкорды, якія былі ўстаноўленыя ў 2019 годзе.
У Езярышчы і Лепелі перапісаныя максімумы 1990 года, у Віцебску — 1995-га, у Лельчыцах — 1998-га, у Жлобіне, Мазыры і Кастрычніцкім — 2016-га, у Горках, Касцюковічах, Мсціславе, Воршы і Слаўгарадзе — 2017-га.