9 сакавiка 2025, Нядзеля, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ выбілі войскі РФ з газавых платформ

4
УСУ выбілі войскі РФ з газавых платформ

Атаку мадэрнізаваных безэкіпажных катэраў паказалі на відэа.

Сілы абароны Украіны атакавалі газаздабыўныя ўстаноўкі ў Чорным моры, захопленыя УС РФ, мадэрнізаванымі безэкіпажнымі катэрамі (БЭК) «Магура».

Яны былі пераўтвораныя ў носьбіты для драбнейшых марскіх дронаў.

Кадры такой аперацыі апублікаваў расейскі Z-канал Fighterbomber 9 сакавіка, паведамляе Dialog.UA.

З яго звестак, пры ўдары ўкраінцы ўжылі мадыфікацыю «Магура-Венам». Наблізіўшыся да цэлі, украінскі БЭК выпусціў тры невялікія ўдарныя марскія дроны, якія атакавалі расейцаў. Усе яны былі розных мадыфікацый.

«Цэль досыць складаная для паразы, бо манеўранасць, хуткасць і ўзбраенне дазваляе ім атакаваць з вялікіх стралковых дыстанцый... Адзіночныя траплянні да 7.62 улучна яны трымаюць нядрэнна. А мініган (кулямёт – рэд.) на борце нармальна так раздае», – заявіў Fighterbomber.

Ён сцвярджае, што на гэты раз расейскія вайскоўцы нібыта здолелі адбіць атаку. Наколькі гэта адпавядае сапраўднасці, невядома.

Падчас папярэдняга налёту на чарнаморскія ўстаноўкі Сілы абароны Украіны выкарыстоўвалі БЭКі як носьбіты паветраных ударных дронаў. Яны даволі паспяхова атакавалі аб'ект, выклікаўшы там сур'ёзны пажар.

Відавочна, украінцы шукаюць новыя шляхі, каб пазбавіць расейцаў магчымасці выкарыстоўваць устаноўкі. Z-канал патлумачыў, чаму Украіна так настойліва выбівае расейцаў з вышак. Размова там ужо даўно не ідзе аб здабычы газу.

«Гэта практычна непатапляльная сталёвая канструкцыя вагой паўтара дзясятка тысяч тон, абсталяваная верталётнай пляцоўкай. І знаходзяцца яны лічы пасярод Чорнага мора. Хто валодае ГДУ (газаздабывальнымі ўстаноўкамі – рэд.), той можа…кантраляваць мора на шмат кіламетраў вакол. Бачыць тыя ж самыя БЭКі, ракеты ў палёце і БПЛА на Крым на (Керчанскі) мост… Гэта сапраўдныя аванпосты, на якіх стаяць нашы вайскоўцы», - распавёў крамлёўскі прапагандыст.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках