9 сакавiка 2025, Нядзеля, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Канадзе выбіраюць новага прэм'ер-міністра

1
У Канадзе выбіраюць новага прэм'ер-міністра

Джасцін Трудо абвясціў аб сваёй адстаўцы ў пачатку года.

У нядзелю, 9 сакавіка, Ліберальная партыя Канады выбірае новага кіраўніка, які зменіць Джасціна Трудо, які абвясціў аб сваёй адстаўцы ў пачатку года.

Пра гэта паведамляе BBC.

У галасаванні ўжо ўзялі ўдзел прыблізна 140 тысяч чальцоў Ліберальнай партыі. Вынікі павінны абвясціць да вечара 9 сакавіка.

Журналісты пішуць, што новы лідар Ліберальнай партыі аўтаматычна стане прэм'ер-міністрам Канады. Але паколькі лібералы маюць меншасць ва ўрадзе, ім трэба перамагчы на наступных ўсеагульных выбарах, каб застацца ва ўладзе. Так што выбары могуць адбыцца неўзабаве.

У барацьбе за лідарства бяруць удзел чатыры кандыдаты: былы кіраўнік Банка Канады і Банка Англіі Марк Кэрні, былая намесніца Трудо Хрысця Фрыланд, чалец партыі Карына Гулд і бізнэсовец Фрэнк Бэйліс.

Кэрні не мае досведу працы на выбарных пасадах, але быў першым замежнікам, які ўзначаліў Банк Англіі. Палітык упэўнены, што здольны эфектыўна кіраваць ва ўмовах крызісаў і гатовы перанесці свае кіраўніцкія навыкі на палітычную арэну.

Фрыланд фактычна стала ініцыятаркай адстаўкі Трудо, пакінуўшы ўрад у снежні і заклікаўшы яго пакінуць пасаду прэм'ера. Яна дачка ўкраінкі і заўсёды падтрымлівала праўкраінскую пазіцыю.

«Хто б ні стаў наступным лідарам, яму давядзецца мець справу з пагрозамі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які неаднаразова пагражаў Канадзе эскалацыяй гандлёвай вайны і заклікаў зрабіць краіну «51-м штатам ЗША», - адзначаюць медыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках