2 красавiка 2025, Серада, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Аляксей Протас устанавіў чарговае дасягненне

Беларус Аляксей Протас устанавіў чарговае дасягненне

Ён толькі 4-ы гулец у гісторыі НХЛ з такой колькасцю галоў.

31 сакавіка ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) "Вашынгтон Кэпіталз" дома саступіў "Бафала Сэйбрз" (5:8), паведамляе belarushockey.com.

У сталічнай каманды голам у меншасці вызначыўся 24-гадовы беларускі форвард Аляксей Протас.

Ён стаў чацвёртым гульцом у гісторыі НХЛ, які дасягнуў адзнакі 30 галоў за сезон, але не закінуў пры гэтым ніводнай шайбы ў большасці.

Раней такое ўдавалася толькі Брэндону Хейгэлу (2024-25), Дугу Смэйлу (1984-85) і Рыку Кіхоў (1972-73).

У сезоне ў Протаса 73 гульні, 65 (30+35) балаў, паказчык карыснасці "+40", 18 хвілін штрафу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках