«У Лукашэнкі часу, як і грошай, ужо няма»
14- 1.04.2025, 17:00
- 9,314

Разлічваць на расейскі крэдыт не даводзіцца.
У палацы назіраюць не толькі за ходам спецыфічных перамоў паміж ЗША і Расеяй, але і за дзірой, якая імкліва павялічваецца ў расейскім бюджэце. За два месяцы 2025 года дэфіцыт бюджэту склаў 44,4 млрд. даляраў, падкрэсліў тэлеграм-канал "Нік і Майк".
Абсалютна зразумела, што ў некаторай ступені гэта толькі абстрактныя лічбы, якія можна падправіць. Некаторы час можна нават на іх не звяртаць увагі, аднак пры такім адмоўным балансе, Сіняпалы можа разлічваць на такі ж адмоўны незваротны крэдыт.
Перамовы ж, дарэчы, нагадваюць кардыяграму не зусім здаровага чалавека. Дональд Трамп сапраўды знаходзіцца пад прэсінгам часу - вельмі патрэбная імклівая ўгода, якую можна назваць перамогай. Аднак і Пуцін з усім сваім палітбюро не можа сабе на поўную магутнасць задзейнічаць старую савецкую тактыку зацягвання перамоў да бясконцасці. Дональд Трамп хоча закрыць угоду да канца красавіка, у Крамля час ёсць да позняга лета. Гэта не стратэгічная розніца ў часе.
У Сіняпалага часу, як і грошай, ужо няма. Можна яшчэ раз абкрасці беларусаў інфляцыяй «якой цвёрда і дакладна не будзе», можна і менш папулярным спосабам, аднак сітуацыю гэта кардынальным чынам не зменіць, а толькі шакаваць народ, падаграваючы рэвалюцыйную сітуацыю.
Крэмль жа пасля выхваляння быў вымушаны перайсці ў рэжым захавання дамоўленасці. Пагроза ўвядзення мыт супраць краін, якія купляюць расейскую нафту, была значна больш эфектыўнай за ўсялякія асцярогі. У Крамлі не думалі, што Дональд Трамп зможа так лёгка жангляваць мытамі, бо яны ўзаемная зброя і агулам сусветная эканоміка жыве лепш у свеце, дзе мыт няма.
Аднак, як высветлілася, на некаторы час Амерыка можа занядбаць сваё дабро.