2 красавiка 2025, Серада, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ змаглі адбіць пазіцыі на ключавым для РФ кірунку

1
УСУ змаглі адбіць пазіцыі на ключавым для РФ кірунку

Украінскія ваяры правялі шэраг контратак.

На Пакроўскім кірунку ёсць адрэзкі, дзе УСУ змаглі адбіць пазіцыі. Пра гэта заявіў афіцэр УСУ, падпалкоўнік Сяргей Цэхоцкі ў эфіры «Эспрэса».

Паводле ягоных словаў, прасоўванне ворага амаль адсутнічае, хоць акупанты спрабуюць ажыццяўляць асобныя спробы.

«Ёсць адрэзкі, дзе Сілы абароны змаглі адбіць пазіцыі. Праводзячы контратакі, як толькі з'яўляецца магчымасць, спрабуем адбіць найбольш выгодныя пазіцыі. Гэта адбываецца актыўна і эфектыўна», – падкрэсліў ён.

Афіцэр УСУ таксама дадаў, што на Пакроўскім кірунку вораг высільваецца праз выкарыстанне ўсіх даступных сілаў і сродкаў.

«Учора ворагі паспрабавалі скарыстаць для штурму бронятэхніку – танкі, БМП, але ўсе гэтыя спробы былі паспяхова адбітыя. Штодня на гэтым кірунку гіне ад 300 да 400 акупантаў, а часам і больш. Гэты кірунак для Пуціна з'яўляецца ключавым, і ён імкнецца дасягнуць у ім пэўных вынікаў, каб потым трымаць пазіцыі. Аднак цяпер яму гэта не ўдаецца, і мы робім усё, каб гэтага не адбылося», – падсумаваў Цэхоцкі.

Пакроўск – адзін з цэнтраў вугальнай прамысловасці Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках