2 красавiка 2025, Серада, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына вылучыць Украіне больш за € 11 млрд ваеннай дапамогі

3
Нямеччына вылучыць Украіне больш за € 11 млрд ваеннай дапамогі
Аналена Бербак

Пра гэта заявіла міністарка замежных справаў ФРГ.

Нямеччына вылучыць Украіне больш за €11 млрд ваеннай дапамогі да 2029 года ўключна, заявіла міністарка замежных справаў Нямеччыны Аналена Бербак. Яе словы прыводзіць МЗС краіны.

Яна адзначыла, што сёлета Кіеў атрымае € 3 млрд.

Бербак знаходзіцца з візітам у сталіцы Украіны. Гэта 11-ы яе візіт у краіну з лютага 2022 года.

У пачатку сакавіка Бербак заклікала бундэстаг неадкладна вылучыць Кіеву € 3 млрд. Віцэ-канцлер Роберт Хабек тады таксама гаварыў пра неабходнасць вылучэння Украіне € 3 млрд, у тым ліку для набыцця сістэмаў СПА.

Пра гатоўнасць вылучыць € 2 млрд Украіне ў якасці ваеннай дапамогі ў 2025 годзе таксама заяўлялі Нідэрланды.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках