З'явіўся прамы аўтобус з Маладзечна ў Варшаву
3- 1.04.2025, 19:00
- 3,404

Аўтобус заязджае ў Менск і Берасце.
З 7 красавіка з Маладзечна стартуе міжнародны аўтобус да Варшавы.
Пра гэта паведаміў сэрвіс «Атлас».
Цяпер можна дабрацца да Варшавы без перасадак, а галоўнае – ажно да аэрапорта Шапэна. Аўтобус заязджае ў Менск і Берасце. Рэйсы выконваюцца штодня ў абодва бакі.
З Маладзечна аўтобус выпраўляецца ў 16:10, з Варшавы – у 17:15 (Заходні вакзал), 17:55 (аэрапорт Шапэна).
Час у дарозе зойме прыкладна 13 гадзінаў 15 хвілінаў у залежнасці ад сітуацыі на мяжы.
Кошт квітка з Маладзечна да Варшавы – 140 рублёў (дзейнічаюць зніжкі).
Продаж квіткоў адкрываецца за 30 дзён да паездкі. Паколькі летам попыт на квіткі расце, аператар раіць браняваць іх загадзя.