Беларускую манету прадаюць з аўкцыёну за 11,5 тысячы рублёў
4- 1.04.2025, 19:17
- 5,438

Што ў ёй асаблівага?
На інтэрнэт-пляцоўцы ay.by размешчаная аб'ява пра продаж беларускай манеты наміналам 200 рублёў.
Гэта незвычайная і рэдкая манета, адчаканеная ў Нямеччыне ў 2006 году. Гаворка ідзе пра залатую манету з серыі «Беларускі балет», піша blizko.by.
Гэтыя манеты маюць форму кола, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манетаў рыфлёная.
Аверс: у цэнтры ў коле, які абрамлены геаметрычным арнаментам, – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; пад ім указаны год чаканкі, спроба сплаву; па коле надпісы: у верхняй частцы – «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», у ніжняй – надпіс «200 РУБЛЁЎ».

Рэверс: рэльефная выява артыстаў балета (сцэна з нацыянальнага балета «Страсці» (Рагнеда) і надпіс на два радкі «Балет Беларускi».
Гэтыя залатыя манеты (999 спроба) былі выпушчаныя абмежаваным тыражом. Усяго іх блізу паўтары тысячы. Маса манеты 31,1 грама. Да заканчэння гандлю застаецца 6 дзён.