Украінскія выведнікі знішчылі дэсантныя катары і ЗРК акупантаў у Крыме
2- 1.04.2025, 19:36
- 3,264

Відэа.
Украінскія выведнікі ў Крыме знішчылі дронамі два расейскія дэсантныя катары і зенітна-ракетны комплекс «ТОР-М2». Кадры баявой працы зафіксавалі на відэа.
Пра гэта паведамляе Facebook Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны.
«Дроны воінаў спецпадраздзялення ГУВ МА Украіны “Ргумагу” па-майстэрску ўхіляюцца ад варожых зенітных ракетаў і падбіваюць дэсантныя катары 02510 БК-16 і “Раптар”», – гаворыцца ў паведамленні.
Як расказалі ў ГУВ, пасля выведнікі нанеслі ўдар і па зенітна-ракетным комплексе «ТОР-М2» расейскіх войскаў.