Лукашысты пастанавілі зладзіць масавыя праверкі прадпрыемстваў
7- 1.04.2025, 19:51
- 14,586

У тым ліку прыватных.
У красавіку ў Беларусі пройдзе даволі шмат выбарачных праверак суб'ектаў гаспадарання. Сярод тых, да каго прыйдуць прадстаўнікі кантрольных органаў, – буйныя прыватныя і дзяржаўныя прадпрыемствы. Графік праверак размешчаны на сайце Камітэта дзяржкантролю.
Чакаем найбольш «гучных імёнаў» сярод тых, каго будуць правяраць, – у Менску. Так, МАРГ праверыць кампанію «Тытунь-Інвест», Камітэт дзяржкантролю – буйнога дыстрыбутара «Алідзі-Вест» і «Белкамунмаш». Спецыялісты МНС прыйдуць у ЗТАА «ЛУКОЙЛ Беларусь», а Мінпрыроды – у ААТ «Камволь».
У Менскай вобласці Мінпрацы будзе правяраць ААТ «БелАЗ», а ФСАН – ААТ «140 рамонтна-механічны завод». У Гомельскай – Мінпрыроды праверыць ААТ «Светлагорскі ЦКК», а МНС – ААТ «СветлагорскХімвалакно» і Гомельскі вагонабудаўнічы завод.
На Гарадзенскі ЛГЗ і ў ААТ «Мастоўдрэў» прыйдуць спецыялісты МНС. У гэтым жа рэгіёне КДК праверыць Навагрудскі завод газавай апаратуры. А ў Берасцейскай вобласці МНС і Транспартная інспекцыя будуць правяраць Жабінкаўскі цукровы завод, Мінпрацы – РУВП «Граніт», а абласная ГУ Мінфіна – адміністрацыю СЭЗ «Брэст».
На Магілёўшчыне ў красавіку праверкі МНС пройдуць на Бабруйскім заводзе алею і Магілёўскім металургічным заводзе, а Дзяржкамітэт стандартызацыі праверыць працу Магілёўскай фабрыкі марозіва.
І нарэшце, у Віцебскай вобласці праверкі МНС пройдуць на «Віцебскэнэрга», «Нафтане» і Аршанскім станкабудаўнічым заводзе «Чырвоны змагар». А супрацоўнікі КДК прыйдуць на Віцебскі маторарамонтны завод.