2 красавiка 2025, Серада, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль адпрэчыў прапановы Трампа пра заканчэнне вайны супраць Украіны

28
Крэмль адпрэчыў прапановы Трампа пра заканчэнне вайны супраць Украіны

Расея ўважае за непрымальныя для сябе прапановы прэзідэнта ЗША.

Расея ўважае за непрымальныя для сябе прапановы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра заканчэнне вайны супраць Украіны.

Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных справаў Расеі Сяргей Рабкоў, паведамляе The Moscow Times.

Рабкоў паскардзіўся, што Трамп нібыта не «пасылаў сігнал» у Кіеў пра неабходнасць спыняць вайну. Амерыканцы «толькі спрабуюць» знайсці схему, якая дазволіць спачатку дамагчыся спынення агню.

«Потым (ЗША хочуць – рэд.) перайсці да нейкіх іншых мадэляў і схемаў, у якіх, наколькі можна меркаваць, на сёння няма месца галоўнаму нашаму патрабаванню, а менавіта развязанню праблемаў, звязаных з першапрычынамі гэтага канфлікту», – дадаў чыноўнік.

Ён заявіў, што Масква нібыта «сур'ёзна ставіцца» да прапановаў ЗША ў заканчэнні вайны, але «не можа прымаць іх як ёсць».

«У нас ёсць, безумоўна, глыбока і старанна прадуманы комплекс уласных прыярытэтаў і падыходаў да гэтай тэмы, які адпрацоўваецца і адпрацоўваўся ў тым ліку нашай перамоўнай камандай на нядаўніх перамовах з амерыканцамі ў Эр-Рыядзе», – дадаў Рабкоў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках