2 красавiка 2025, Серада, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У полацкім калгасе «Блізніца» з пачатку года загінула 70 галоў жывёлы

9
У полацкім калгасе «Блізніца» з пачатку года загінула 70 галоў жывёлы
ПАВЕЛ ПЛАКСА (НА ФОТА КРАЙНІ СПРАВА). ФОТА: T.ME/VITEBSK_INFO

Калгасам кіраваў 27-гадовы Павел Плакса.

У полацкім сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве «Блізніца» з пачатку года загінула 70 галоў жывёлы. У дачыненні да 27-гадовага выканаўцы абавязкаў кіраўніка гаспадаркі Паўла Плаксы распачалі крымінальную справу за службовую халатнасць, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!».

У гаспадарцы «Блізніца» ў Полацкім раёне са студзеня да сакавіка загінула 70 галоў буйной рагатай жывёлы. Прычынай названая безгаспадарлівасць: жывёлы ўтрымліваліся без належнага догляду, не праводзілася вакцынацыя і прафілактыка. Страты склалі амаль 70 тысячаў рублёў.

Выканаўца абавязкаў дырэктара СУП «Блізніца» Павел Плакса паспеў папрацаваць кіраўніком гаспадаркі менш за год – цяпер супраць яго пачатая крымінальная справа за службовую халатнасць.

Як піша «Віцебск, я гуляю!», Павал ужо трэці за апошнія пару гадоў кіраўнік «Блізніцы», які стаў фігурантам крымінальнай справы.

«Летась у сацсетках распаўсюджвалі сведчанні, як пры дырэктару Раману Хімянкову жывёла гіне ва ўласных адкідах, кармоў не стае, тэхніка ў загоне, а з дакументаў усё ў парадку. Дырэктара абвінавачвалі ў фіктыўных прэміях, знікненні жывёлы, гандлі металаломам і каровамі міма касы і нават у тым, што ён не расплачваўся за ежу, замоўленую для падначаленых», – піша выданне.

А да яго ў «Блізніцы» працаваў Браніслаў Піліпёнак. Яго судзілі за прэміі самому сабе на фоне нявернутых запазычанасцяў за электраэнэргію.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках