2 красавiка 2025, Серада, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасцейскай вобласці знайшлі рэдкі грыб

3
У Берасцейскай вобласці знайшлі рэдкі грыб

Фотафакт.

У Беларусі прадаўжаецца праца ў захаванні біяразнастайнасці. На гэты раз пад асаблівую абарону ўзялі месца вырастання рэдкага грыба – ганадэрмы бліскучай, таксама вядомага як лакаваны трутнік.

Адпаведная пастанова Ляхавіцкага райвыканкама апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Месца росту гэтага грыба выявілі на тэрыторыі Крывошынскага лясніцтва. Пад ахову Ляхавіцкаму лясгасу перададзена 13 га лесу, дзе цяпер уводзіцца спецыяльны рэжым карыстання.

Цяпер на гэтай тэрыторыі забаронена:

правядзенне выбарачных і суцэльных высечак

уборка захламленасці і спальванне парубачных рэштак

выкарыстанне трэкавай тэхнікі

арганізацыя лесапрамысловых складоў, раскарчоўка пнёў

выкананне працаў, звязаных са змяненнем гідралагічнага рэжыму.

Ганадэрма бліскучая – рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Яна сустракаецца ў змешаных лясах, аддаючы перавагу пням і адмерлай драўніне клёну, алешыне, бярозе, дубу і елцы.

Гэты грыб не толькі мае прыродаахоўную каштоўнасць, але і выкарыстоўваецца ў традыцыйнай медыцыне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках