2 красавiка 2025, Серада, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія прыгразіла турмой тым, хто змоўчаў пра сувязі з ГРУ, СВР, ФСБ і Дзярждумай РФ

7
Брытанія прыгразіла турмой тым, хто змоўчаў пра сувязі з ГРУ, СВР, ФСБ і Дзярждумай РФ

Любы, хто працуе на Расею ў Вялікай Брытаніі, будзе абавязаны задэклараваць гэта.

Любы, хто працуе на Расею ў Вялікай Брытаніі, будзе абавязаны задэклараваць гэта, інакш яму «пагражае турма», заявіла кіраўніца МУС каралеўства Івет Купер. Паводле ейных словаў, Масква нясе адказнасць за «пагрозы нашай нацбяспецы».

Размова ідзе пра новую брытанскую Сістэму рэгістрацыі замежнага ўплыву (FIRS), у якой Расеі была прысвоеная найвышэйшая (пашыраная) катэгорыя разам з Іранам. Купер растлумачыла, што такі падыход дасць магчымасць Лондану абараніць сябе, у тым ліку на такіх кірунках, як палітыка, бізнэс і акадэмічная сфера.

Такім чынам, усе, хто так ці інакш звязаны з Расеяй (напрыклад, з «Адзінай Расеяй», КПРФ, ЛДПР, «Справядлівай Расеяй – За праўду», Дзярждумай, адміністрацыяй расейскага лідара, ФСБ, СВР, ГРУ, Расгвардыяй, судовай сістэмай РФ і гэтак далей), абавязаны з 1 ліпеня цягам трох месяцаў унесці свае звесткі ў праграму.

На сцвярджэнне Купер, Расея стаіць за «разбуральнымі кібератакамі, зламыснымі спробамі ўмяшання ў нашы дэмакратычныя працэсы і замахамі на забойствы».

Кіраўніца МУС адзначыла, што гэты падыход дасць магчымасць Лондану абараніць сябе, у тым ліку на такіх кірунках, як бізнэс і акадэмічная сфера.

Bloomberg удакладняе, што чарговы віток напружання паміж краінамі ўзнік пасля таго, як у сакавіку абедзве краіны выслалі два супрацоўнікі амбасады кожнага з бакоў.

Раней кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі Дэвід Лэмі абвінаваціў Расею ў тым, што яна праводзіць «усё больш варожую палітыку» супраць каралеўства. Паводле ягоных словаў, Масква «пераследуе брытанскіх дыпламатаў, спрабуе падарваць брытанскую палітыку з дапамогай зламыснага ўмяшання і кібераперацый, а таксама выкарыстоўвае шпіёнаў для здзяйснення падпалаў і сабатажу на тэрыторыі Вялікай Брытаніі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках