2 красавiка 2025, Серада, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна прадала канфіскаваныя беларускія ўгнаенні

3
Украіна прадала канфіскаваныя беларускія ўгнаенні

На гэты раз 50 вагонаў.

Нацыянальнае агенцтва вышуку і мэнэджмэнту актываў Украіны (АРМА) абвясціла, што рэалізавала яшчэ 50 вагонаў канфіскаваных у Менска ўгнаенняў.

Размова пра прадукцыю прадпрыемства «Беларуськалій».

Атрыманыя сродкі будуць накіраваныя ў тым ліку «на набыццё ваенных аблігацый з мэтай падтрымкі Сілаў абароны Украіны».

Чарговая партыя хларыду калію на паўсотні вагонаў ацэньваецца амаль на 40 млн грыўняў (блізу $ 965 тыс.).

Паведамляецца, што падчас аўкцыёну стартавы кошт лота значна вырас.

У пачатку сакавіка АРМА паведамляла пра продаж 61 вагона канфіскаванага беларускага калію за $1,1 млн. Да гэтага, 25 лютага, агенцтва рэалізавала яшчэ 50 вагонаў угнаенняў. Тады памер угоды склаў $870 тыс.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках