2 красавiка 2025, Серада, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль скасоўвае мыты на ўсе тавары з ЗША

6
Ізраіль скасоўвае мыты на ўсе тавары з ЗША

ЗША – найбуйнейшы гандлёвы партнёр Ізраіля.

Урад Ізраіля прыняў пастанову пра поўнае скасаванне мытаў на імпарт тавараў са Злучаных Штатаў Амерыкі.

Пра гэта паведаміў у Facebook прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху.

«На ўказанне прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху, міністра фінансаў Бецалеля Смотрыча і міністра эканомікі і прамысловасці Ніра Барката, Ізраіль скасаваў усе мыты, якія да гэтага часу спаганяліся з тавараў з ЗША – найбуйнейшага гандлёвага партнёра Ізраіля», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што пасля зацвярджэння камісіяй у фінансах і падпісання міністрам эканомікі і прамысловасці ўказа пачне дзеянне папраўка да пастановы аб гандлёвых мытах і ахоўных захадах, у выніку чаго будуць скасаваныя мыты на ўвесь імпарт з ЗША.

У ізраільскім урадзе адзначылі, што ЗША з'яўляюцца найбліжэйшым хаўруснікам Ізраіля, а таксама ягоным найважнейшым гандлёвым партнёрам. У 2024 годзе экспарт тавараў у ЗША склаў 17,3 млрд даляраў, а экспарт паслуг быў ацэнены на 16,7 млрд даляраў.

Там таксама дадалі, што пагадненне пра зону свабоднага гандлю паміж Ізраілем і ЗША, заключанае ў 1985 годзе, прывяло да таго, што пераважная большасць (прыкладна 99%) тавараў, якія імпартуюцца з ЗША, ужо поўнасцю вызваленая ад мытаў. Такім чынам, зніжэнне мытаў закране вельмі абмежаваную колькасць тавараў у катэгорыі харчовага і сельскагаспадарчага імпарту з ЗША.

Адзначаецца, што скасаванне мытаў фактычна пашырыць гандлёвае пагадненне паміж Ізраілем і ЗША і ўмацуе стратэгічныя стасункі паміж краінамі. Яно таксама нясе патэнцыйную выгаду для ізраільскіх спажыўцоў у выглядзе магчымага зніжэння кошту жыцця дзякуючы чаканаму павелічэнню імпарту харчовых і сельскагаспадарчых тавараў з ЗША, якія цяпер будуць абкладацца нулявой мытай.

«Скасаванне мытаў на амерыканскія тавары – яшчэ адзін крок у палітыцы, якая праводзіцца ўрадамі пад маім кіраўніцтвам: адкрыццё рынку для канкурэнцыі, павелічэнне разнастайнасці тавараў і зніжэнне кошту жыцця. Апроч эканамічных выгодаў для эканомікі і грамадзянаў Ізраілю, гэты крок дазволіць нам яшчэ больш умацаваць звяз паміж Ізраілем і ЗША. Мы прадоўжым працаваць над ухіленнем бар'ераў і мытаў, а таксама над умацаваннем нашых асаблівых стасункаў з ЗША», – падкрэсліў Нетаньяху.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках