Войскі РФ выпусцілі 50-ы ФАБ на Белгародскую вобласць
2- 10.04.2025, 9:08
- 6,486

Бомба ўпала проста на шашу перад цывільным аўто.
Бомбу УС РФ выпусцілі проста на шашу перад цывільным аўто 9 красавіка. Відэа, у якім расейскія вайскоўцы кажуць, што «упаў ФАБ», распаўсюдзілася па сацсетках. Але зараз губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў заяўляе аб нападзе беспілотніка.
Пра гэта паведамляе ASTRA.
Наши мальчики сбросили ФАБ на трассу в блядьгородской области.
— восхищённый болгарин™ (@dedzaebal) April 9, 2025
Можно сказать только одно – работайте братья.😊 pic.twitter.com/WVxDhhHPYH
У сетцы з'явіліся фота і відэа з месца падзення расейскай авіябомбы 8 красавіка ў Якаўлеўскай акрузе Белгародскай вобласці, у выніку чаго, у шпіталь з раненнямі трапіў 36-гадовы мясцовы жыхар.
«Знаходзімся на трасе Тамароўка. У*баў ФАБ», - кажа за кадрам вайсковец альбо прадстаўнік экстранных службаў.
ФАБ упаў проста перад аўтамабілем 36-гадовага Расулжона і не ўзарваўся, але ўтварылася вялізная варонка, а кіроўцу параніла аскепкамі і моцна пашкодзіла аўтамабіль. Відэа з'явілася ў сацсетках і разышлося па Telegram-каналах, нягледзячы на тое, што экстранныя службы забаранілі мясцовым жыхарам фатаграфаваць месца здарэння і выкладваць усякую інфармацыю ў сацыяльныя сеткі, каб «не дэстабілізаваць абстаноўку».


Адміністрацыя Якаўлеўскай акругі папярэдзіла мясцовых жыхароў аб перацінанні дарогі адразу пасля падзення авіябомбы ў сувязі з «правядзеннем работ», не патлумачыўшы прычыну.
Але ў Следчым камітэце РФ ужо заявілі, што будуць расследаваць сход авіябомбы, як «злачынства УСУ ў дачыненні да мірных жыхароў».
А губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што шашу атакаваў беспілотнік: «Над Якаўлеўскай муніцыпальнай акругай сістэмай СПА збіты беспілотнік. На адцінку аўтадарогі Тамароўка - Ракітнае пацярпеў мірны жыхар. Мужчыне са множнымі аскепкавымі раненнямі твару і шыі нададзеная медыцынская дапамога ў абласной клінічнай лякарні. Далейшае лячэнне працягвае амбулаторна. Пашкоджаны легкавы аўтамабіль».
Журналісты адзначаюць, з пачатку 2025 года расейскія вайскоўцы выпусцілі 50 авіябомбаў і тры ракеты ў Расеі і на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны. У 2024 годзе на гэтыя тэрыторыі ўпалі 165 авіябомбаў ФАБ.