18 красавiка 2025, Пятніца, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: РФ прадала Індыі «вядро з нітамі», а не авіяносец

9
СМІ: РФ прадала Індыі «вядро з нітамі», а не авіяносец

Раскрытыя дэталі дзіўнай угоды.

Купля Індыяй у Расеі старога авіяносца «Адмірал Гаршкоў» (пераназваны ў Vikramaditya) стала вялікім расчараваннем на працягу многіх гадоў. Гэта павучальная гісторыя для індыйскага флоту - набыты карабель пакутаваў ад зрываў графіка і перарасходу сродкаў. Пра гэта піша былы афіцэр войска ЗША, вайсковы аналітык Брэнт Іствуд у сваім артыкуле для 19fortyfive. Як адзначыў аўтар, «Адмірал Гаршкоў» быў праклятым вядром з нітамі.

«Паколькі расейскія спецыялісты ў абслугоўванні не праявілі асцярожнасці, у кацельным аддзяленні адбыўся выбух.

У той час Індыя акурат была ў пошуках авіяносца, і не знайшла ніводнага варыянту, які магла б сабе дазволіць, акрамя як звярнуцца да Расеі, дадаў экспэрт.

Паводле ягоных слоў, у выніку ў 2004 годзе Нью-Дэлі пагадзілася выдаткаваць каласальныя 974 міліёны даляраў на нязграбнага «Адмірала Гаршкова», думаючы, што ўклалі ўдалую ўгоду.

«Праца не была закончаная да 2007 года, і Масква хацела больш сродкаў на яе заканчэнне сумай 2,9 мільярда даляраў. Хадавыя выпрабаванні павінны былі абысціся на 550 мільёнаў даляраў. Стала ясна, што рускія жадаюць выціснуць з індыйцаў усе сокі. Да 2008 года расейцы закончылі рэканструкцыю толькі напалову. Расейскі абаронны падрадчык ніколі раней не працаваў над авіяносцам, і гэта было прыкметна… Расейцы спынілі працу над авіяносцам на два гады, пакуль Індыя не «выціснула» больш грошай. Нью-Дэлі пагадзіўся выкласці яшчэ мільярд даляраў… Спатрэбілася яшчэ тры гады, і авіяносец, нарэшце, быў дастаўлены для правядзення марскіх выпрабаванняў у 2012 годзе, а пасля ўведзены ў эксплуатацыю ў 2013 годзе», - гаворыцца ў артыкуле.

Але цяжкасці з авіяносцам на гэтым не скончыліся, іх узнікла яшчэ больш, дадаў аўтар:

«Запасныя часткі было цяжка знайсці. Меркавалася, што катлы былі замененыя нанова, але яны былі няспраўныя і перашкаджалі рухальнай сістэме працаваць правільна… У авіяносца не было СПА, таму індыйцы паспрабавалі мадэрнізаваць свае некаторыя сістэмы. Іншыя абнаўленні запатрабавалі, каб Vikramaditya зноў знаходзіўся ў сухім доку, што можа зяняць яшчэ тры гады».

Іствуд выказаў здагадку, што ўсё гэта стала каштоўным урокам для індыйцаў, і яны наўрад калісьці яшчэ наважацца на такую буйную ўгоду з РФ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках