18 красавiка 2025, Пятніца, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Транспартны бязвіз» Украіны з ЕЗ падоўжаны да канца 2025 года

1
«Транспартны бязвіз» Украіны з ЕЗ падоўжаны да канца 2025 года

Што гэта значыць для перавозчыкаў?

Пагадненне аб лібералізацыі грузавых перавозак паміж Украінай і Еўрапейскім Звязам (ЕЗ) прадоўжанае да канца 2025 года.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал кіраўніка ўкраінскага ўрада Дзяніса Шмыгаля.

Са слоў Шмыгаля, гэта ўжо чацвёртая пралангацыя "транспартнага бязвізу". Ён дадаў, што за гэты час украінскі экспарт па дарогах у ЕЗ павялічыўся на 42 адсоткі, а імпарт аўтатранспартам ва Украіну - на 37 адсоткаў.

«Транспартны бязвіз» - гэта частка сектаральнай інтэграцыі Украіны ў Еўропу і перадумова нашага сяброўства ў Еўразвязе», - адзначыў Шмыгаль.

Варта растлумачыць, што «транспартны бязвіз» - гэта спецыяльнае пагадненне, якое спрашчае грузавыя аўтаперавозкі паміж Украінай і краінамі Еўрапейскага Звязу. Яго афіцыйная назва - Пагадненне аб грузавых перавозках аўтамабільным транспартам, якое Украіна падпісала з ЕЗ яшчэ ў 2022 годзе.

У адпаведнасці з пагадненнем, украінскія перавозчыкі могуць свабодна перавозіць грузы ў межах ЕЗ без неабходнасці атрымліваць асобныя дазволы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках