18 красавiка 2025, Пятніца, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Кітайцы патрапілі ў палон УСУ з важнымі дакументамі

1
The Times: Кітайцы патрапілі ў палон УСУ з важнымі дакументамі

Гэта другая памылка Расеі.

Расейцы завербавалі грамадзян Кітая для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Кіеў мае пацвярджэнне ўдзелу не менш як 150 кітайцаў у баявых дзеяннях на баку РФ. Аб гэтым піша The Times.

«Гэта другая памылка Расеі. Першай была Паўночная Карэя. Яны ўцягваюць іншыя краіны ў вайну. Я думаю, што цяпер яны ўцягваюць у гэтую вайну Кітай», - сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Кіеве.

Паводле ягоных слоў, Украіна гатова абмяняць двух захопленых кітайскіх ваеннапалонных на ўкраінскіх.

Зяленскі абнародаваў відэа допыту аднаго з палонных. Той быў у вайсковай форме, са звязанымі рукамі, і расказаў, што спрабаваў збіць дрон. Ваенная крыніца паведаміла, што яна сама здалася ўкраінскім сілам і скардзілася на дрэннае стаўленне з боку расейцаў.

Журналісты The Times азнаёміліся з дакументамі, якія знайшлі падчас ператрусу палонных. Згодна з імі, у палон трапіў 33-гадовы кітаец з правінцыі Хэнань. Ён падпісаў гадавы кантракт на службу ў расейскім войску.

Іншыя дакументы паказалі, што ён прыбыў у аэрапорт Шарамеццева ў Маскве 8 лютага, падаў дакументы на візу ў Кітай двума тыднямі раней. 17 лютага ён стаў на ўлік для атрымання падатковага кода і нумара сацыяльнага страхавання. Незразумела, калі ён падпісаў вайсковы кантракт, але яго віза была на 16 дзён.

«Гэта яшчэ адна краіна, якая надае вайсковую падтрымку ўварванню Расеі ва Украіну. Наступная пасля Ірана і пасля паўночнакарэйскіх войскаў», - сказаў Зяленскі.

У той жа час МЗС Кітая назваў заяву беспадстаўнай.

«Украіна павінна правільна ацаніць намаганні і канструктыўную ролю Кітая ў пошуку палітычнага развязанняў ўкраінскага крызісу», - гаворыцца ў паведамленні.

Афіцыйны Пекін прызнаў, што яму трэба праверыць інфармацыю, але запэўніў, што заклікаў грамадзян не ўдзельнічаць у канфліктах.

Адзначаецца, што некаторыя завербаваныя кітайцы публікавалі відэа з Украіны ў сацсетках. Мяркуецца, што ім плацяць блізу 2500 даляраў за месяц. Адзін з іх, які прадставіўся як Чжоў Цзіцян, заявіў: «Расейцы не ўспрымаюць нас як людзей. Мы ваюем як атрад смяротнікаў, і ім абыякава, загінем мы ці ацалеем».

Заходнія афіцыйныя асобы заявілі, што не бачылі довадаў «дзяржаўнага спонсарства» Кітаем згаданых Зяленскім байцоў. Адзін параўнаў іх прысутнасць на полі бою з брытанскімі грамадзянамі, якія ваююць за Украіну з уласнага жадання, без падтрымкі ўрада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках