18 красавiка 2025, Пятніца, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскоўскім заапарку адбылося надзвычайнае здарэнне з заатэхнікам з Беларусі

9
У Маскоўскім заапарку адбылося надзвычайнае здарэнне з заатэхнікам з Беларусі
ілюстрацыйнае фота

Яму было 35 гадоў.

У заапарку Масквы (Расея) ад укусу змяі загінуў заатэхнік з Беларусі. Раніцай 10 красавіка мужчына карміў змей, адна з якіх - аспід - укусіла яго за палец. Адразу ж была выкліканая хуткая дапамога, але выратаваць супрацоўніка не змаглі.

Як паведамілі выданню «Маскоўскі камсамолец», загінулы - 35-гадовы беларус Сяргей Якунін. Ён скончыў зоаінжынерны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Вужака, якая ўкусіла Якуніна, — каралавы аспід. Гэты від лічыцца смяротна небяспечным.

Як пісала выданне Techinsider.ru, амаль адразу ж пасля ўкусу ахвяра каралавага аспіда западае ў кататанічны стан.Атрута прымушае ўсю нервовую сетку арганізма хаатычна напружваць цягліцы, у выніку чаго ахвяра б'ецца ў спазматычных канвульсіях.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках