Украіна аднавіла паромнае злучэнне з Грузіяй
- 10.04.2025, 19:15
- 3,006

Паромы адправіліся з адэскага порта Чарнаморск у Батумі.
Першыя ўкраінскія паромы з пачатку вайны адправіліся з адэскага порта Чарнаморск у Батумі, паведаміў дырэктар у камерцыйнай працы і лагістыцы «Укрзалізніца» Цімафей Мурахоўскі, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».
«Выканана два рэйсы 18 і 26 сакавіка з порта «Чарнаморск» у порт "Батумі", на наступным тыдні плануецца трэці рэйс», — сказаў ён і растлумачыў, што першыя два паромы выйшлі ў мора ва ўмовах інфармацыйнай цішыні.
Марскога злучэння паміж Украінай і Грузіяй не было з лютага 2022 года.
Як піша агенцтва, частка грузаў, якія рухаюцца па транскаспійскім транспартным маршруце паміж Кітаем і Еўропай праз Грузію, плануецца адпраўляць суднамі праз Украіну. Будуць задзейнічаны паромы «Героі Плеўны» і «Героі Шыпкі».