19 красавiка 2025, Субота, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль 100 самалётаў NATO пачалі вучэнні ў Паўночнай Еўропе

2
Амаль 100 самалётаў NATO пачалі вучэнні ў Паўночнай Еўропе

Яны адпрацоўваюць дзеянні войскаў альянсу ў выпадку расейскага нападу.

Ваенна-паветраныя сілы NATO пачалі вучэнні Ramstein Flag 2025 ля ўзбярэжжа Паўночнага мора. Яны адпрацоўваюць дзеянні войскаў альянсу ў выпадку расейскага нападу.

Пра гэта паведамляе Der Spiegel.

Як піша выданне, ваенна-паветраныя сілы Нямеччыны разам з партнёрамі з NATO рыхтуюцца да сцэнарыя нападу Расеі на тэрыторыю супольнікаў. На вучэннях будуць адпрацоўвацца дзеянні наземных войскаў саюзнікаў у абарончым баі супраць захопнікаў, калі здарыцца найгоршае.

Адзначаецца, што Нямеччына накіравала восем знішчальнікаў Eurofighter з 71-га крыла тактычнай авіяцыі. Са звестак NATO, усяго ў Ramstein Flag 2025 задзейнічана больш за 90 самалётаў, гелікаптэраў і беспілотнікаў. Сярод іх некалькі амерыканскіх самалётаў F-35, якія лічацца самымі сучаснымі знішчальнікамі ў свеце і нядаўна былі замоўленыя Нямеччынай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках