18 красавiка 2025, Пятніца, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп зрабіў сенсацыйную заяву пра працу Ілана Маска

35
Трамп зрабіў сенсацыйную заяву пра працу Ілана Маска

І расказаў, што зробіць з набытай у яго Tesla.

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трамп пахваліў мільярдэра і кіраўніка Дэпартамента эфектыўнасці ўрада Ілана Маска за праведзеную працу, але падкрэсліў, што Маск яму "не патрэбны".

“Ілан зрабіў фантастычную працу. Ён сядзіць тут. Мне наогул не патрэбны Ілан, апроч таго, што ён мне падабаецца. Але я кажу вам: гэты хлопец прарабіў фантастычную працу”, – сказаў ён падчас адкрытай для прэсы нарады з сябрамі ягонай адміністрацыі.

Трамп таксама пахваліўся, што купіў аўтамабіль Tesla, не прасіўшы пры гэтым зніжку.

“Мне не патрэбная ягоны самаход. Я ўвогуле купіў адзін. Мне казалі: "О, ты атрымаў зніжку"? Не, я сказаў: "Дайце мне найвышэйшую цану". Я заплаціў шмат грошай за аўтамабіль. Ён робіць добрыя самаходы. Ведаеце, што я з ім раблю? Даю людзям у офісе катацца на ёй”, - дадаў амерыканскі прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што купіў аўтамабіль кампаніі "Маска", каб прадэманстраваць падтрымку.

"Ведаеце, ён прарабіў фантастычную працу, але да яго не ставіліся належным чынам", – канстатаваў Дональд Трамп.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках