Беларускі баксёр-прафесіянал Дзмітрый Асанаў здабыў чэмпіёнскі пояс
1- 11.04.2025, 9:47
- 2,338

Бой прайшоў у Квебэку.
Беларускі баксёр-прафесіянал Дзмітрый Асанаў здабыў чэмпіёнскі пояс WBC Continental Americas у лёгкай вазе. Ён быў мацнейшым за 31-гадовага бэльгійца Франчэска Патэры. Бой прайшоў у Квебэку. Суддзі аднагалосна аддалі перавагу Асанаву - 100:90, 100:90, 98:92.
Дзмітрыю Асанаву 28 гадоў. Ён быў сярэбраным прызёрам першых Еўрапейскіх гульняў у Баку і здабыў бронзу на дарослым чэмпіянаце свету ў 2015-м. Тады Асанаў выступаў у вагавой катэгорыі да 56 кг. У 2018 годзе стаў пераможцам на чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі да 22 гадоў (выступаў ужо ў вагавой катэгорыі да 60 кг). У 2019-м Дзмітрый Асанаў заваяваў "золата" на II Еўрапейскіх гульнях у Менску.
У прафесійным боксе ў Асанава ўжо 10 перамог.
