18 красавiка 2025, Пятніца, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цмок у Мастах прымусіў лукашыстаў замітусіцца

31
Цмок у Мастах прымусіў лукашыстаў замітусіцца

Сярод кіраўніцтва горада пачаўся перапалох.

У Мастах у Гарадзенскай вобласці кіраўніцтва горада просяць прыбраць з цэнтральнай плошчы скульптуру цмока. Група грамадзян мяркуе, што яна "навязвае чужыя нашай культуры каштоўнасці", паведамляе "Еўрарадыё".

З гэтым пытаннем цэлая дэлегацыя прыходзіла на прыём да старшыні Мастоўскага райвыканкама Андрэя Санько. "Яны выказалі незадаволенасць скульптурай і растлумачылі, што цмок не з'яўляецца сімвалам народнай культуры, ды і ў хрысціянстве ён супрацьстаіць Богу", - піша раённая газета.

Супраціўнікі цмока прапанавалі ўсталяваць "скульптуры, якія папулярызуюць мацярынства, Айчыну".

Амаль трохметровая металічная скульптура цмока, як сімвала 2024 года, з'явілася ў канцы 2023-га ля ўвахода ў раённы цэнтр культуры. Ідэя з'яўлення гэтага арт-аб'екта належыць акурат кіраўніку горада, а выканаў яе за два месяцы мантажнік мясцовай сельгастэхнікі Міхаіл Кучун. “Цмок стане выдатнай фотазонай і прыцягне ўвагу не толькі жыхароў раёна, але і турыстаў”, - казаў Санько. Цяпер ён спасылаецца на тое, што скульптуру ўсталявалі, "улічваючы інтарэсы моладзі". Каб разгледзець яе лёс, у Мастах будуць вывучаць грамадскую думку.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках