18 красавiка 2025, Пятніца, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бешанковічах усталяваны пантонны мост праз Заходнюю Дзвіну

4
У Бешанковічах усталяваны пантонны мост праз Заходнюю Дзвіну

Цяпер зрабілі гэта ў сярэдзіне красавіка, а не ў пачатку траўня, як звычайна.

У пятніцу ў Бешанковічах усталявалі пантонны мост праз Заходнюю Дзвіну і афіцыйна адкрылі рух па ім. На гэты раз зрабілі гэта ў сярэдзіне красавіка, а не ў пачатку траўня, як звычайна. Было пераразанне стужкі чыноўнікам і вайскоўцамі, але не было чырвона-зялёных сцягоў, паведамляе «Еўрарадыё».

Стацыянартны мост не будуюць, відаць, праз адсутнасць сродкаў. Таму штогод увесну вайскоўцы майструюць пераправу, якая звязвае дзве часткі пасёлка, і абслугоўваюць яе. Увосень пантонны мост зноў разбяруць, і людзям давядзецца або перапраўляцца праз раку, або ехаць па аб'язной дарозе. Гэта працягваецца ўжо 16 год.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках