18 красавiка 2025, Пятніца, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіліся пяць новых вуліц і сквер

5
У Менску з'явіліся пяць новых вуліц і сквер

Чые прозвішчы ўвекавечылі?

Менскі гарадскі савет дэпутатаў сваёй пастановай №136 ад 28 сакавіка прысвоіў назвы новым вуліцам і скверу ў сталіцы. Так, пяць вуліц назвалі ў гонар архітэктараў.

Гаворка ідзе пра вуліцы на тэрыторыі будучага комплексу жылой забудовы аднакватэрных і блокавых дамоў сядзібнага тыпу «Утульны» ля вуліц Парніковай - Падлеснай - Анаева. Цяпер гэтыя вуліцы ўмоўна ідуць пад нумарамі ад 1 да 5, піша «Телеграф».

Так, першую вуліцу пастанавілі назваць у гонар галоўнага архітэктара Менска ў 1974-2002 гадах Юрыя Грыгор'ева. Пасля працы ў Беларусі ён пераехаў у Расею, дзе ў 2008 годзе яму прысвоілі званне народнага архітэктара РФ.

Вуліца №2 будзе насіць імя галоўнага архітэктара «Менскпраекта» ў 1954-1984 гадах Людмілы Гафо. Пад яе кіраўніцтвам распрацавалі прамысловы раён на вул. Платонава (1972) у Менску, парк Перамогі (1967), жылыя раёны Усход-1 (1965), Паўднёвы Захад-2, -3 (1976) і інш.

Вуліцу №3 назвалі ў гонар аднаго са стваральнікаў пасляваеннай планіроўкі сталіцы Менска Міхаіла Паруснікава. Ён удзельнічаў у распрацоўцы праекта планіроўкі і забудовы цэнтра і першай чаргі Ленінскага праспекта (цяпер праспект Незалежнасці) і Кастрычніцкай плошчы, спартыўнага комплексу «Дынама», дзяржбанка БССР (цяперашні Нацбанк) і не толькі.

Чацвёртая вуліца будзе насіць імя галоўнага архітэктара Менска ў 1947-1960 гадах Льва Мацкевіча. Ён працаваў над генпланамі Воршы (1946), Полацка (1946-1947), праектамі забудовы плошчы Леніна (1947, зараз пл. Незалежнасці) і Якуба Коласа (1947-1951), праспекта Машэрава (1954) і інш.

І вуліцу №5 назвалі ў гонар заслужанага архітэктара Беларусі (1980) Віктара Анікіна. Ён працаваў над генпланамі Пінска (1963), Светлагорска (1965), праектам рэканструкцыі Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі (1963) у Менску і не толькі.

А сквер у межах вуліц Кальварыйскай - Максіма Танка - Ціміразева пастанавілі назваць скверам 80-годдзя Перамогі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках