Кітай заклікаў ЕЗ да супрацоўніцтва
8- 11.04.2025, 16:04
- 5,014

Для абароны глабальнага гандлю.
Кітай і Еўразвяз павінны супольна працаваць над абаронай міжнароднага гандлёвага асяроддзя і супрацьстаяць аднабаковым і запалохваючым дзеянням, каб падтрымаць правілы і парадак, заявіў у пятніцу, 11 красавіка, старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Гішпаніі Педра Санчэсам у Пекіне, паведамляе DW са спасылкай на кітайскае дзяржаўнае агенцтва «Сіньхуа».
На думку кітайскага лідара, у гандлёвай вайне не можа быць пераможцаў.
«Мы заўсёды выступалі за перамовы і мірнае ўрэгуляванне крызісу, падобнага да цяперашняга гандлёвага крызісу», - сказаў пасля сустрэчы прадстаўнікам СМІ гішпанскі прэм'ер. Ён дадаў, што свет мае патрэбу як у Кітаі, так і ў ЗША. Разам з тым, зазначыў ён, у Гішпаніі і Еўропы захоўваецца вялікі дэфіцыт гандлёвага балансу з Пекінам, і гэта неабходна «выправіць».