18 красавiка 2025, Пятніца, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды даюць 150 мільёнаў еўраў на I-Hawk для Украіны

3
Нідэрланды даюць 150 мільёнаў еўраў на I-Hawk для Украіны

Краіна адгукнулася на заклік Зяленскага.

Нідэрланды вылучаць яшчэ 150 мільёнаў еўраў на ўзмацненне супрацьпаветранай абароны Украіны, якая прадаўжае абараняцца ад расейскай агрэсіі.

Пра гэта ў мікраблогу X паведаміў міністр абароны краіны Рубен Брэкельманс. Ён нагадаў, што пасля новых масаваных расейскіх абстрэлаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папрасіў у партнёраў больш сродкаў на абарону свайго неба:

– Менавіта таму я абвяшчаю пра вылучэнне яшчэ 150 мільёнаў еўраў на супрацьпаветраную абарону (сістэма I-Hawk). Мы таксама пастаўляем знішчальнікі F-16 і крытычны элемент сістэмы Patriot. Мы прадаўжаем падтрымліваць Украіну, каб ратаваць жыцці.

Як вядома, сёння ў штаб-кватэры NATO ў Брусэлі адбылося 27-е пасяджэнне Кантактнай групы ў пытаннях абароны Украіны ў фармаце «Рамштайн». Упершыню сустрэча прайшла пад супольным старшынствам міністраў абароны Вялікай Брытаніі і Нямеччыны.

Падчас пасяджэння краіны-ўдзельніцы ўзгаднілі вылучэнне Украіне дадатковай ваеннай дапамогі памерам больш за 21 мільярд еўраў. Гэта рэкордная сума, накіраваная на ўзмацненне абароназдольнасці краіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння, адзначыў крытычную патрэбу ў сістэмах супрацьпаветранай абароны для абароны ўкраінскага неба

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках