Буйны пажар успыхнуў у прамзоне на поўначы Санкт-Пецярбурга
- 14.04.2025, 12:14
- 2,576

Дым бачны на некалькі кіламетраў.
У Санкт-Пецярбургу тушаць буйны пажар, які ўзнік у ангары на вуліцы Маршала Новікава, паведамляе тэлеграм-канал МНС Расеі. Яго плошча складае 500 кв. метраў, дым ад пажару бачны на некалькі кіламетраў. Звестак аб пацярпелых не паступала.
Для адбору проб паветра і кантролю канцэнтрацыі шкодных рэчываў да месца стаіць перасовачная лабараторыя, дадалі ў міністэрстве. Да тушэння залучаныя больш за 50 супрацоўнікаў і 11 адзінак тэхнікі.
Ангар мае памеры 30 на 100 метраў і вышыню 15 метраў, удакладнілі ў рэгіянальнай управе МНС. Аператыўныя службы вывелі працаўнікоў і мінакоў, піша «Фантанка.ру» са спасылкай на відавочцаў.
Жыхары найбліжэйшых дамоў скардзяцца на ўдушлівы смурод гару і зачыняюць вокны, расказвае тэлеграм-канал «Mash на Мыйцы». Ён удакладняе, што ангар выгарэў амаль цалкам, там часткова абрынуліся канструкцыі склада кампаніі «Вест-Інжынірынг», дзе захоўвалася розная прадукцыя. Кампанія займаецца аўтаматызацыяй розных задач атамнай і энэргетычнай прамысловасці. Са звестак канала 78, пажар закрануў памяшканне кампаніі па вытворчасці тары і ўпаковачных матэрыялаў.
МНС апублікавала кадры тушэння і збору абгарэлых канструкцый, на іх бачныя разбурэнні, нанесеныя пажарам. У многіх месцах яшчэ застаецца адкрытае полымя.